Дзень сям'і

23.12.2023
23 снежня ў рамках шостага школьнага дня які прайшоў пад назвай "Дзень сям’і" ў ДУА "Даматканавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" для вучняў 1-4 класаў было арганізавана віртуальнае падарожжа "Падарожжа дылетанта па малой Радзіме". Навучэнцы узгадалі гісторыю іх сям'і, вескі ў якой яны жывуць з маленства. Для навучэнцаў 5-10 классаў адбыўся Круглы стол “Мая роля ў сям'і-правы і абавязкі”. Падчас мерапрыемства дзеці адгадвалі загадкі аб членах сям'і, збіралі прыказкі аб сям'і, чыталі вершы, гаварылі аб сямейных традыцыях. Кожны з прысутных выказаў сваё меркаванне аб значнасці сям'і, аб традыцыях і ўзаемаадносінах у сваіх сем'ях. Дзецям была паказана мультымедыйная прэзентацыя, прагледзеўшы якую хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, што стварэнне сям'і лічыцца адной з самых важных падзей у жыцці чалавека.