Мэта і задачы на навучальны год

Мэта і задачы на 2023/2024 навучальны год

Мэта. Стварэнне аптымальных умоў фарміравання адукацыйнага асяроддзя, накіраванага на развіццё сацыяльна сталай асобы вучня і настаўніка, іх індывідуальных здольнасцей,  кампетэнцый і фарміраванню патрыятызму, актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

Задачы:

1.Выхаваць грамадзяніна з развітымі інтэлектуальнымі здольнасцямі, творчымі адносінамі да свету, пачуццём асабістай адказнасці, высокай мараллю, здольнага да прадуктыўнай пераўтваральнай дзейнасці;

  1. Забяспечыць атрыманне і павышэнне якасці адукацыі праз актывізацыю дзелавой ініцыятывы, творчага падыходу да справы, удасканаленне сістэмы выхаваўчай работы, арганізацыю занятасці навучэнцаў у шосты школьны дзень, удзелу ў моладзевых арганізацыях;
  2. Выконваць патрабаванні адукацыйнага стандарта на ўсіх узроўнях адукацыі праз рэалізацыю кампетэнтнаснага падыходу ў выкладанні вучэбных прадметаў, развіццё інфармацыйнага асяроддзя, арганізацыю дапрофільнай падрыхтоўкі, прымяненне актыўных метадаў і прыёмаў работы з вучнямі рознага ўзроўню матывацыі да навучання.;

4.Рэалізоўваць выхаваўчы патэнцыял кожнага навучальнага прадмета, праз фарміраванне  пачуцця грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу на аснове дзяржаўнай ідэалогіі, гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

  1. Ствараць абстаноўку псіхалагічнага камфорту і бяспекі жыццядзейнасці навучэнцаў праз удасканаленне маральна здаровых адносін у сацыяльным асяроддзі, прафілактыку правапарушэнняў непаўналетнімі, арганізацыю фізкультурна-аздараўленчай работы і прапаганды здаровага ладу жыцця, стварэнне адаптыўнага асяроддзя;
  2. Стварыць неабходнае карэкцыйна - развіваючае асяроддзе для забеспячэння індывідуальна-арыентаванай педагагічнай дапамогі навучэнцам па выпраўленні або паслабленні наяўных парушэнняў;

7.Працягваць работу па мадэрнізацыі і абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі, аснашчэнні сучаснымі сродкамі навучання і вучэбным абсталяваннем праз актывізацыю работы па развіцці пазабюджэтнай дзейнасці.