Шосты школьны дзень

16.12.2023
16 снежня ў рамках шостага школьнага дня які прайшоў пад назвай "Дзень працы і профарыентацыі" ў ДУА "Даматканавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" для вучняў 1-4 класаў былў арганізаваны Вусны часопіс “Свет прафесій у маёй краіне”. Вучні паразважалі на тэму важнасці існавання розных прафесій. Мерапрыемства спадабалася дзецям, акрамя новых ведаў яны атрымалі магчымасць паразмаўляць, пагуляць і падзяліцца сваімі планамі на будучыню. Для навучэнцаў 5-10 классаў адбыўся Конкурс калажоў “Разнастайны свет прафесій”. Выбар прафесіі - гэта крок, які вызначае дарослае жыццё кожнага чалавека. Якую прафесію абраць і як быць запатрабаваным на рынку працы ў будучыні? У працэссе стварання калажа вучні разам з настаўнікам абмеркавалі вышэй названыя пытанні.