Шосты школьны дзень

09.12.2023
9 снежня ў рамках шостага школьнага дня ў ДУА "Даматканавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" для вучняў 1-4 класаў была арганізавана Дзеланая гульня “Сябруюць дзеці на планеце”. Ў рамках гульні вучні атрымлівалі розныя кейсы з сітуацыямі, якія патрабавалі вырашэння. Дзякуючы сваім творчым здольнасцям і набытым ведам вучні хутка давалі адказ і знаходзілі шляхі вырашэння тога, ці іншага пытання. Для навучэнцаў 5-10 классаў адбыўся Марафон думак “СНІД – будучае пад пагрозай”. З дапамогай прэзентацыі «СНІД – чума 21 стагоддзя» хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся аб праблемах імунадэфіцыту чалавека, аб асноўных узбуджальніках ВІЧ-інфекцыі, шляхах перадачы, клінічных праявах і мерах абароны.