Шосты школьны дзень

02.12.2023
2 снежня ў рамках шостага школьнага дня які прайшоў пад назвай "Дзень патрыёта" ў ДУА "Даматканавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" для вучняў 1-4 класаў была арганізавана Складанне калажа “Стваральная праца валанцера”, да сусветнага дня валанцера 5 снежня. Маленькія вучні праявілі творчыя здольнасці дзеля складаннне калажа. На кожнай далоньцы былі напісаны падзякі і пажаданні для валанцеркага руху. Бо кожная добрая справа нясе пазітыў у свет. Для вучняў 5-10 классаў адбыўся Інтэрактыўны час “Моладзь Беларусі”. Каго мы лічым моладдзю? Які сацыяльны і дэмаграфічны партрэт сучаснай беларускай моладзі? Якія якасці ўласцівыя сучаснай моладзі? Якая роля моладзі ў развіцці і пабудове свету, у вырашэнні паўсядзённых праблем грамадства і краіны? - на гэтыя і іншыя пытанні сёння актыўна дыскусіравалі юнакі і дзяўчаты на інтэрактыўным часе “Моладзь Беларусі”.Вучні абмяркоўвалі ролю сучастнай моладзі ў жыцці дзяржавы, горада і школы. Падзяліліся меркаваннямі па пытанню будучага працаўладкавання. Моладзь- гэта будучыня, жыцце і энергія!