Шосты школьны дзень

25.11.2023
25 лістапада шосты школьны дзень у ДУА "Даматканавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна". Для вучняў 1-4 класаў прайшла гутарка-гульня "Без працы нічога не даецца". Вучні гулялі у гульню адгадай прафесію, разважалі над важнасцю існавання ўсіх прафесій, а так сама вызначылі для сябе галоўны сэнс- праца мае стваральны характар і без працы нічога не даецца. А з удзелам вучняў 5-10 класаў адбыўся круглы стол "Тэмперамент чалавека і правільны выбар прафесіі". Вучні вызначылі свае тыпы тэмпераменту і выканалі тэст па прафарыентацыі па методыцы Е.А. Клімава. Дзякуючы гэтаму кожны зрабіў крок наперад у асэнсаванні сябе ў той ці іншай працы.