Міншчына спартыўная. Восень

11.11.2023
У рамках Акцыі “Міншчына спартыўная. Восень” 11.11.2023 у ДУА “Даматканавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна” была праведзена Конкурсна-гульневая праграма “Вас вызывае спартландыя”. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у конкурсах, праяўлялі спартыўныя здольнасці. У ходзе спартландыі ўдасканальвалася развіццё фізічных і валявых якасцей, прывіваліся навыкі здаровага ладу жыцця, выхоўвалася пачуццё ўзаемадапамогі, падтрымкі, адказнасці, самастойнасці.