Шосты школьны дзень

14.10.2023
14 кастрычніка ў рамках шостага школьнага дня пад назвай "Дзень здароўя і спорту" ў ДУА "Даматканавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" для вучняў 1-4 класаў была арганізавана Гульня-віктарына “Здаровае харчаванне- здаровы чалавек”. Вучні ўзгадалі правілы здаровага ладу жыцця, актыўна адказвалі на пытанні і склалі спіс палезных прадуктаў харчавання. Для вучняў 5-10 класаў быў арганізаваны Пазнавальны квіз “Ці ведаеце вы правілы здаровага ладу жыцця?”. У працэсе пазнавальнага квіза вучні прайшлі 5 станцый. На кожнай отрымлівалі творчае ці інтэлектуальнае заданне. Навучэнцы былі захоплены праходжаннем станцый розных ўзрозняў, адказваннем на пытанні і выконваннем заданняў.