Конкурс малюнкаў “Мая матуля самая прыгожая”

10.10.2023
Усё самае светлае і чыстае звязана ў нашым жыцці з мамай. Вобраз мамы сагравае ў хвіліны смутку, дорыць надзею ў цяжкіх абставінах. Мама — памочнік і затупнік ва ўсіх справах. У рамках Тыдня Маці 10 кастрычніка ў ДУА “Даматканавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна” сярод вучняў 1-4 класаў адбыўся конкурс малюнкаў “Мая матуля самая прыгожая”. Вучні старанна малявалі сваіх матуль іх праца была напоўнена пяшчотай і дабрынёй. Створаныя партрэты яны падаравалі сваім матулям.