Шосты школьны дзень

07.10.2023
7 кастрычніка ў рамках шостага школьнага дня пад назвай "Дзень патрыёта" ў ДУА "Даматканавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" для 1-4 класаў была арганізавана квіз-гульня "Юны патрыёт". У квіз-гульні маленькія патрыёты прайшлі 5 станцый: культурную, гістарычную, літаратурную, прыродную і станцыю – мая Беларусь. Навучэнцы дружна імкнуліся адказаць на ўсе пытанні віктарыны, паспаборнічалі ў разгадванні крыжаванкі, успомнілі аб правах і абавязках дзіцяці і спазналі шмат новага і цікавага аб сваёй Радзіме. Гульня прайшла пазнавальна і цікава. Дзеці з карысцю правялі свой вольны час і атрымалі зарад добрага настрою на дзень. Для вучняў 5-10 класаў быў арганізаваны вусны часопіс “Адзіная ў чалавека маці, адзіная Радзіма”. Навучэнцы з цікавасцю паслухалі факты пра нашу Радзіму і ўзгадалі вядомых беларускіх дзеячоў культуры, а таксама значныя гістарычныя падзеі і выдатных асоб гэтых падзей. Замацавалі веды аб заканадаўстве РБ і ўзгадалі, што абазначаюць эмблемы і іх дэталі на дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь. У рамках Акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" у ДУА "Даматканавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" адбылася спартландыя «Абаронца Айчыны». Зборныя каманды спаборнічалі ў спрыце і шпаркасці. Для дзяцей былі падрыхтаваны цікавыя і займальныя спаборніцтвы. Усе ўдзельнікі спартландыі атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою.