Дзень сям'і

23.09.2023

23 верасня ў рамках шостага школьнага дня пад назвай "Дзень сям'і" ў ДУА "Даматканавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" адбыўся трэнінг "Сям'я +Я" для вучняў 5-10 класаў. У рамках дадзенага мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з такім інструментам вывучэння свайго ўнутранага свету як асацыяцыі і патрэніраваліся ў практыцы яго прымянення. Мерапрыемства прайшло ў сяброўскай і ўтульнай атмасферы. Усе ўдзельнікі засталіся задаволеныя і з добрым настроем.

   Для 1-4 класаў быў арганізаваны вусны часопіс "Традыцыі маёй сям'і". На мерапрыемстве дзеці падзяліліся традыцыямі і сумеснымі справамі сваёй сям'і. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў розных конкурсах, адгадвалі загадкі. З радасцю расказвалі пра свае сямейныя традыцыі. Час праляцеў хутка і весела!

  У рамках Акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" у ДУА "Даматканавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" адбылася спартыўна-забаўляльная праграма "Мая сям'я".