Аздараўленчы лагер "Родничок"

02.06.2023

Другі дзень у лагеры адзначаны, як дзень усмешак. Дзеці падрыхтавалі святочны канцэрт, прысвечаны адкрыццю лагернай змены "Дзяцінства цудоўная пара!" Пасля канцэрта прайшоў конкурс малюнкаў на асфальце "Мір вачамі дзяцей!", дзе праз малюнкі дзеці паказалі сваё бачанне і разуменне слова "мір". Пад час спартландыі "Мы за здаровы лад жыцця" дзеці яшчэ раз даказалі, што быць здаровым - гэта здорава!