Аздараўленчы лагер "Родничок"

01.06.2023

1 чэрвеня для 20 вучняў 1-4 класаў гасцінна расчыніў дзверы аздараўленчы лагер "Родничок". На працягу першага дня дзеці прыдумвалі назву атрада, развучвалі рачоўку, песню; выпрацоўвалі законы лагера і правілы паводзін. Сумесна з Даматканавіцкім Домам культуры было праведзена Свята дзяцінства "Счастье, солнце, дружба - вот, что детям нужно!" Выхаванцы лагера з задавальненнем удзельнічалі ў вясёлых конкурсах, танцавалі, спявалі песні. А эстафеты і гульні з мячамі зарадзілі бадзёрасцю і добрым настроем на ўвесь дзень.