Урок Чэмпіёнаў

06.09.2022

У рамках Рэспубліканскага спартыўна-масавага мерапрыемства "Тыдзень спорту і здароўя" ў ДУА "Даматканавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшоў "Урок чэмпіёнаў " для вучняў 9-11 класаў. На ўрок была запрошаная Салат Надзея Дзям'янаўна, майстар спорту па лёгкай атлетыцы. У ходзе мерапрыемства Салата Н. Д., распавяла аб сваіх спартыўных дасягненнях, і пра тое, як яна вырашыла звязаць сваё жыццё з спортам.