Дзень Ведаў!

01.09.2022

У Дзень Ведаў 67 навучэнцаў ДУА "Даматканавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна " прымалі віншаванні ад Савош Л.М., дырэктар установы адукацыі; Плотка М.І., старшыня Клецкай раённай арганізацыі Беларускага Саюза прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі; Бурак Н. Л., старшыня Шчэпіцкага сельскага Савета.
З гэтага дня для хлопчыкаў і дзяўчынак пачынаецца новы насычаны навучальны год. Для кагосьці ён першы, а для кагосьці ён стане апошнім. Але для ўсіх хто сёння сабраўся ў нашай школе, ён з'яўляецца важным і асаблівым!