Чарнобыль - трагедыя, подзвіг, папярэджанне...

26.04.2022

26 красавіка ў Міжнародны дзень памяці аб чарнобыльскай катастрофе, у школе  адбыўся ўрок памяці "Чарнобыль – наш боль і памяць". На сустрэчу з вучнямі 5 – 6 класаў прыйшоў удзельнік ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС Рымач Аляксандр Яўгеньевіч. Падчас урока памяці вучням расказалі пра самую страшную ядзерную катастрофу ХХ стагоддзя — аварыю на Чарнобыльскай АЭС, пра яе страшныя наступствы і пра мужнасць людзей, на чые плечы выпалі цяжкія выпрабаванні, звязаныя з ліквідацыяй наступстваў тэхнагеннай катастрофы. Кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Хоміч С.В. падвёў вынік мерапрыемства наступнымі словамі: «Ідуць гады. Мёртвымі стаяць на зямлі гарады: Чарнобыль, Прыпяць. У іх стаяць помнікі, драўляныя прасмаленыя крыжы, у падножжа якіх напісана: "Людзі добрыя, пакланіцеся тым, хто ніколі, ні ў радасці ні ў гора не вернецца на гэтую зямлю!".

Для вучняў пачатковых класаў былі праведзены інфармацыйныя гадзіны “Чарнобыль – трагедыя, подзвіг, папярэджанне…”.