Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

11.04.2022

11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца памятная дата-Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. У ДУА "Даматканавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшло мерапрыемства прысвечанае гэтай страшнай даце, паД назвай "і памяць сэрца кажа...". Для навучэнцаў школы расказалі аб тым, што першы лагер быў вызвалены ад нацыстаў 3 ліпеня 1944 года. За гады Другой сусветнай вайны праз сістэму гітлераўскіх канцлагераў прайшлі больш за 20 мільёнаў чалавек з 30 краін свету, з іх 5 мільёнаў-грамадзяне СССР.