Шосты школьны дзень

26.03.2022

"Тэатр пачынаецца з вешалкі...", пад такімі словамі сёння ў ДУА "Даматканавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшоў шосты школьны дзень.
Тэматыкай шостага школьнага дня 26.03.2022 года быў Дзень тэатра. Для навучэнцаў 1-5 класаў прайшоў Тэатральны квэст "Па слядах казачнага героя". Вучні разам з класным кіраўніком 3 класа Бурак А. М., праходзілі заданні, якія атрымлівалі ад казачных герояў.
Для навучэнцаў 6 -9 класаў прайшла казачная галерэя "Тэатр пачынаецца з вешалкі". Навучэнцы прагледзелі спектакль «Папялушка», а затым абмеркавалі яго. Таксама выслухалі выказванні вядомых людзей аб тэатры.