15 лютага-Дзень вываду савецкіх войскаў з Афганістана

15.02.2022

15 лютага-Дзень вываду савецкіх войскаў з Афганістана. У гэты дзень навучэнцы ДУА "Даматканавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" сустрэліся з Сяргеем Іванавічам Захаравым, старшынёй Беларускага саюза ветэранаў Клецкага раёна вайны ў Афганістане. У ходзе сустрэчы Сяргей Іванавіч падзяліўся сваімі ўспамінамі аб нялёгкай службе ў Афганістане. Навучэнцы з вялікай цікавасцю слухалі выступленне нашага госця, які прайшоў выпрабаванне гэтай злашчаснай вайны. Таксама Сяргей Іванавіч, падзяліўся дакументальным фільмам пра службу ў Афганістане.Падчас сустрэчы ўдзельнікі ўшанавалі памяць тых, хто аддаў жыццё выконваючы інтэрнацыянальны абавязак у Рэспублікі Афганістан.