Незабыўны Максім Багдановіч

09.12.2021

Экскурс у мінулае здейснілі вучні 1-11 класаў ДУА “Даматканавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна” у дзень нараджэння М.Багдановіча, каб даведацца, чым жыў, аб чым марыў, пра што непакоіўся паэт. Для вучняў школы была арганізавана выстава кніг М.Багдановіча “Чалавек высокай душы і таленту”. Удзельнікі літаратурнай гасцёўні “Незабыўны Максім Багдановіч” змаглі яшчэ раз прайсці па незабыўных сцежках паэта, паслухаць чароўныя радкі яго бяссмяротнай паэзіі.