Прысвячэнне ў акцябраты

08.12.2021
  • Сёння святочна і ўрачыста было ў 2 класе ДУА "Даматканавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна". Вучні другога класа здзейснілі вандраванне па промнях акцябрацкай зорачкі. У ходзе гульні дзеці даказалі, што яны дружныя, любяць Радзіму, паважаюць яе культуру, імкнуцца да ведаў і імкнуцца аказаць пасільную дапамогу старэйшым.
  • Вучні далі ўрачыстае абяцанне, а Піянеры прымацавалі ім акцябрацкія значкі.
  • Дырэктар школы пажадала акцябратам расці адданымі сваёй Радзіме - Рэспубліцы Беларусь, быць разумнымі, добрымі і шчаслівымі.