Квэст-гульня "Юны дэтэктыў"

06.12.2021

6 снежня ў рамках Тыдня прававых ведаў у ДУА «Даматканавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна» з навучэнцамі 5-6класаў прайшла квэст-гульня «Юны дэтэктыў». Каманды "Шэрлакі" і "Рабінзоны" спаборнічалі ў веданні правоў і абавязкаў, аналізавалі свае ўчынкі і ўчынкі іншых. Перамогу атрымалі Рабінзоны, навучэнцы 6 класа.