Шосты школьны дзень

04.12.2021

У Дзяржаўнай установе адукацыі «Даматканавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна» шосты школьны дзень быў прысвечаны Дню Прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі. Для самых маленькіх жыхароў нашай школы, прайшла прафілактычная гульня "Беражы сябе з дзяцінства". Рабятам распавялі як правільна сачыць за сваім здароўем, і што ж трэба рабіць, каб ніколі не хварэць. Гульня прайшла карысна! Таксама, у наш шосты школьны дзень для навучэнцаў 9-11 класаў прайшоў адкрыты мікрафон "Прафілактыка ВІЧ-інфекцыі". Навучэнцам быў прапанаваны прагляд відэароліка, потым разам з Абрамовіч Ганнай Уладзіміраўнай, яны яго абмеркавалі.