Прафілактычная гутарка "Ты аб законе, закон аб табе"

03.12.2021

У рамках Тыдня прававых ведаў у ДУА "Даматканавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" для навучэнцаў 1-3 класаў праведзены брэйн-рынг "Ты аб законе, закон аб табе". У цікавай і займальнай форме педагог сацыяльны Канановіч Т.А. знаёміла навучэнцаў з асновамі правоў і праве як рэгулятары ўзаемаадносін паміж людзьмі. Дзеці аналізавалі ўчынкі герояў казак, выбіралі выказванні, па якіх будуць жыць у класным калектыве. Дадзенае мерапрыемства спрыяла фармаванню маральна-прававой культуры ў навучэнцаў, свядомаму разуменню сваіх правоў і абавязкаў як членаў грамадства.