"Восеньскі калейдаскоп" - аздараўленчы лагер

01.11.2021

У Даматканавіцкай сярэдняй школе другі дзень працы аздараўленчага лагера "восеньскі калейдаскоп" з дзённым знаходжаннем.
Сёння з дзецьмі былі праведзены наступныя мерапрыемствы:
1.Хвілінка здароўя "калі хочаш быць здаровым..." - дзе дзеці распавялі ўсё, што яны ведаюць пра здароўе.
2.Віктарына " Беларуская восень. Асаблівасці і традыцыі"»
3.Спартыўныя спаборніцтвы "Вясёлыя старты".Былі праведзены рухомыя гульні на свежым паветры.
4.Конкурс малюнкаў "восеньскі вернісаж"
5. Віртуальная экскурсія ў прыроду "дзень птушак". Хлопцы даведаліся якія з птушак паляцелі грэцца, а якія засталіся на радзіме.
Сённяшні дзень у нашым лагеры, прайшоў плённа і весела. Хлопцы засталіся задаволеныя.