Выпускны вечар - 2021

10.06.2021

10 чэрвеня 2021 года 5 выпускнікоў Даматканавіцкай сярэдняй школы атрымалі атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі. Разам з дакументам сталасці кожнаму выпускніку было ўручана запрашэнне на навучанне ў ДУ "Гродзенскі аграрны ўніверсітэт". Наперадзе шмат планаў і амбіцый, але ўсё пазней, а ў гэты дзень - дзень юнацтва, які застанецца адным з самых прыгожых успамінаў. У добры шлях, выпускнікі, у дасягненні вашых мар!