Марафон "Ад помніка да помніка". Мітынг "Победный май над миром расплескался"

07.05.2021

       Дзень Перамогі - свята, якое для кожнага з нас з’ўляецца сімвалам вялікага гераічнага мінулага, патрыятызму, надзеі і аптымізму для будучых пакаленняў.
       Свята Вялікай Перамогі - гэта боль і смутак, слёзы і радасць, гонар за мужнасць і стойкасць пераможцаў.
        Напярэдадні Дня Перамогі ў рамках грамадзянска-патрыятычнай акцыі "Быць годнымі Вялікай Перамогі!" 6, 7 мая вучні школы прынялі ўдзел у марафоне "Ад помніка да помніка". У гэтыя дні прайшлі ўрачыстыя мітынгі "Победный май над миром расплескался!" ў аг. Арда, Шчэпічы, Даматканавічы. Перад прысутнымі на мітынгах выступілі старшыня Шчэпіцкага сельвыканкама Бурак Н.Л., дырэктар СУП "Шчэпічы-Агра" Рубанік А.М., намеснік дырэктара СУП "Шчэпічы-Агра" Казакевіч М.М., дырэктар школы Савош Л.М. У сваіх зваротах выступаючыя адзначылі, што 9 мая - Дзень Перамогі - святое для кожнага з нас свята і мы, сённяшнія грамадзяне краіны, абавязаны перадаць памяць пра Перамогу, пра традыцыі святкавання Дня Перамогі будучым пакаленням. Вучні 11 класа ўсклалі гірлянду Славы да падножжа абеліска ў аг. Даматканавічы. У памяць аб тых, хто аддаў свае жыцці ў імя Перамогі, была аб’яўлена хвіліна маўчання. Усе прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых і ўсклалі жывыя кветкі да помнікаў. Гэта акцыя - даніна памяці і павагі ветэранам, дзякуючы якім наша краіна перамагла ў той жудаснай вайне і дзякуючы якім, мы ўсе зараз жывыя.
        Пасля заканчэння мітынгу прайшлі святочныя канцэрты, у якіх школьнікі прынялі актыўны ўдзел. Усе артысты, якія ўдзельнічалі ў канцэртах былі сустрэты гледачамі з цеплынёй і шчырасцю.
         Пройдуць яшчэ гады, зменіцца яшчэ не адно пакаленне, але ў сэрцах захаваецца памяць аб подзвігу нашых прадзедаў, дзядоў і бацькоў.