Урок мужнасці "Летапіс Вялікай Перамогі"

06.05.2021

Усё далей і далей адыходзяць грозныя гады Вялікай Айчыннай вайны, гады народнага гора і народнай славы, масавага гераізму і доблесці нашых людзей. Час няўмольна ідзе наперад, але разам з тым ён не ўладны над памяццю народнай. Памяць аб мінулай вайне будзе пераходзіць ад бацькоў да сыноў, ад сыноў да ўнукаў. Інакш нельга. Мужнасць і гераізм беларускага народа немагчыма ацаніць. Найцяжэйшым выпрабаваннем для беларускага ваеннага округа, ды і для ўсёй нашай краіны, стала Вялікая Айчынная вайна. Байцы округа першымі прынялі на сябе ўдар фашысцкіх захопнікаў: ваявалі да апошняй кроплі крыві, паміралі, але не здаваліся абаронцы Брэсцкай крэпасці, насмерць стаялі каля берагоў Дняпра абаронцы Магілёва, на працягу 23 дзён стрымліваючы каласальныя сілы праціўніка. А пасля кровапралітнай стратэгічнай абарончай аперацыі ў Беларусі ўлетку 1941 года войскі Заходняга фронту ўдзельнічалі ў розных бітвах і аперацыях (Смаленскай бітве, Маскоўскай бітве, Ржэўска-Вяземскай і Ржэўска-Сычоўскай аперацыях, Арлоўскай і Смаленскай стратэгічных аперацыях) з гонарам выконваючы воінскі абавязак, цаной сваіх жыццяў набліжаючы Вялікую Перамогу. Найвялікшы подзвіг воінаў Беларускай ваеннай акругі і ўсяго беларускага народа, які ўнёс важкі ўклад у разгром фашысцкай Германіі, прызнаны міжнароднай супольнасцю. Аб гэтым і многім іншым ішла гаворка на Уроках мужнасці “Летапіс Вялікай Перамогі”, якія прайшлі сёння ў нашай установе.