Музычная паштоўка "Падарунак ветэрану"

05.05.2021

5 мая вучні 5, 7, 9 класаў падрыхтавалі для ветэранаў і іх сем'яў музычныя паштоўкі «Падарунак ветэрану» з відэазапісам музычных твораў ваеннай тэматыкі, малодшыя школьнікі і вучні 10 - 11 класаў прынялі ўдзел у літаратурным дыліжансе "Горящие строки войны", дзе  дэкламавалі вершы пра вайну. У гэты ж дзень вучні школы наведалі Клецкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат з канцэртнай праграмай "Есть слава, которой не будет забвенья, есть память, которой не будет конца!"