Урачыстая лінейка, прысвечаная адкрыццю акцыі "Быць годнымі Вялікай Перамогі!"

03.05.2021

3 мая стартавала абласная грамадзянска-патрыятычная акцыя, прысвечаная 76-гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне "Быць годнымі Вялікай Перамогі!". У школе ў гэты дзень прайшла Урачыстая лінейка  з удзелам старшыні Шчэпіцкага сельскага выканаўчага камітэта Бурак Наталлі Леанідаўны. Яна адзначыла, што сённяшнія дзеці не ведаюць вайны - яна для іх даўно стала гісторыяй. Але ў кожнай сям'і гавораць пра сваякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, якія абаранялі нашу зямлю або якія перажылі неверагодны па жорсткасці ваенны час. У гэты ж дзень была аформлена выстава "Славный путь дедов-героев" .