Школа Актыўнага Грамадзяніна, 5-7 класы

24.03.2021

У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» - «Школа Актыўнага Грамадзяніна» вучні 5 і 7 класаў прынялі ўдзел у акцыі «У прыроды ёсць сябры - ты і я».
Акцыя праходзіла на працягу ўсяго дня. Падчас круглага стала вучні вялі размову аб непаўторнасці прыроды, аб экалагічнай бяспецы, адказнасці і граматнасці, актыўна абмяркоўвалі экалагічныя праблемы: забруджванне паветра, вады, лясоў. Напрыканцы мерапрыемства вучні склалі сінквейн са словам прырода, дзе праявілі фантазію і кемлівасць, паказалі творчыя здольнасці.