Запрашаем у аздараўленчы лагер "Сонейка"!

11.03.2021

      З мэтай стварэння ўмоў для актыўнага адпачынку, паўнавартаснага аздараўлення, рэалізацыі творчых здольнасцяў, развіцця асобасных якасцяў кожнага дзіцяці ў перыяд вясновых канікул з 29.03.2021 - 03.04.2021 свае дзверы адкрые аздараўленчы лагер «Сонейка» з дзённым знаходжаннем дзяцей з насычанай і займальнай праграмай. Для выхаванцаў лагера будуць праходзіць такія мерапрыемствы як конкурс малюнкаў «Вясна - гэта ...», ланцужок спартыўных конкурсаў і рухомых гульняў «Незвычайныя прыгоды ў краіне Гуляй-ка», прагулка «Назіраем за прыродай». Аперацыя «Кармушка», хвілінкі здароўя і бяспекі, спартыўныя спаборніцтвы, розныя гульні і пазнавальныя праграмы. Лагер «Сонейка» чакае з нецярпеннем сваіх выхаванцаў!