Міншчына спартыўная.Вясна

06.03.2021

6 сакавіка акцыю "Міншчына спартыўная. Вясна" адкрылі "Вясновыя старты" вучні  пачатковай школы. Самыя разнастайныя эстафеты рознай складанасці і на праяўленне многіх фізічных якасцяў чакалі вучняў. Выкарыстоўваўся розны спартыўны інвентар. Дзеці праявілі свае спартыўныя здольнасці і навыкі. Атмасфера ў зале была напружанай і гарачай, каманды не жадалі саступаць адзін аднаму ні адзінага бала. Эмоцыі перапаўнялі гульцоў і заўзятараў. У выніку ад такіх сумесных спаборніцтваў усе атрымалі зарад бадзёрасці, шмат станоўчых эмоцый, выдатны настрой.