Мэта: аказанне метадычнай дапамогі і педагагічнага суправаджэння педагогам устаноў адукацыі Клецкага раёна і законным прадстаўнікам вучняў па арганізацыі работы па пераемнасці сямейнага выхавання.
Задачы:
- працягваць стварэння навукова-метадычнае забеспячэнне сямейнага выхавання вучняў агульнай сярэдняй адукацыі.
- сістэматызаваць матэрыялы па сямейным выхаванні.
- кансультаваць педагагічных і кіруючых работнікаў устаноў адукацыі, аказваць ім інфармацыйна-метадычную падтрымку па пытаннях пераемнасці сямейнага выхавання вучняў агульнай сярэдняй адукацыі.
- арганізоўваць навучанне удзельнікаў адукацыйнага працэсу па выкарыстанні ў практыцы работы навейшых дасягненняў у галіне сямейнага выхавання.
- распаўсюджваць перспектыўны педагагічны вопыт па пытаннях пераемнасці сямейнага выхавання.
- арганізаваць сеткавае ўзаемадзеянне па пытаннях пераемнасці сямейнага выхавання.
- стварыць умовы для актыўнага і карыснага ўзаемадзеяння школы і сям’і па пытаннях выхавання вучняў.
- спрыяць дэманстрацыі станоўчага вопыту выхавання дзяцей у сям’і.