Аздараўленчы лагер "Патрыёт"

20.06.2022

Панядзелак, 20 чэрвеня, адзначаны ў лагеры як Дзень памяці. З раніцы выхаванцы лагера прынялі ўдзел у працоўнай акцыі "Абеліск" і навялі парадак каля помніка загінуўшым у час вайны воінам. Затым тут жа была арганізавана Вахта памяці, прысвечаная 22 чэрвеня, даце пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Дзеці чыталі вершы аб вайне, успаміналі герояў вайны, усклалі кветкі да помніка.

У гэты ж дзень у лагеры прайшла хвілінка бяспекі "Правілы паводзін пад час навальніцы", спартыўны час "Вясёлы мяч".