Аздараўленчы лагер "Патрыёт"

18.06.2022

18 чэрвеня ў лагеры прайшоў конкурс малюнкаў выдуманых жывёл на асфальце. Свае фантазіі і ўяўленні дзеці адлюстравалі ў малюнках незвычайных жывёл. Пад час спартыўна-аздараўленчай гадзіны кожны выбраў занятак па душы: хто гуляў у мяч, хто - у класікі, хто скакаў на скакалцы, а хто выконваў розныя практыкаванні з абручамі. Паспаборнічалі выхаванцы лагера і ў музычным конкурсе "Адгадай мелодыю". Лепшымі знатакамі песень з мультфільмаў вызначыліся Наумовіч Ксенія і Круглова Марта.