Выпускны вечар 2022

10.06.2022

10 чэрвеня прайшоў выпускны вечар для нашых адзінаццацікласнікаў.

Выпускны вечар - гэта апошняе свята дзяцінства і першы крок у новае, дарослае, жыццё. На парозе гэтага вялікага жыцця кожны выпускнік поўны надзей і жаданняў, кожны ўпэўнены, што здолее пакарыць увесь свет. Гэты дзень увойдзе ў асабістую гісторыю як першы дзень новага жыцця. Але нельга забывацца і пра той шлях, які ўжо прайшлі. Цяпер, знаходзячыся на вялікім жыццёвым скрыжаванні, важна азірнуцца назад, каб ацаніць увесь мінулы досвед і веды, паглядзець наперад, каб паспрабаваць убачыць магчымыя далягляды. І не забыць паглядзець наверх, на неба, дзе свеціць ваша ўласная пуцяводная зорка!

10 чэрвеня ў нашай школе адбыўся выпускны вечар. Учарашнія адзінаццацікласнікі атрымалі атэстат аб заканчэнні школы. 10-га чэрвеня стаў для дзяцей развітаннем са школай, з любімымі настаўнікамі і першым крокам у самастойнае жыццё.

Выпускнікоў цёпла павіншаваў дырэктар школы Л.М.Савош, яна пажадала маладым людзям поспеху пры паступленні ў ВНУ, выкананні ўсяго задуманага. Добрыя пажаданні прагучалі ад намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Салата І.У., класнага кіраўніка Ковача У.У., першай настаўніцы Паляшчук Н.А. Са словамі падзякі да школы звярнуліся бацькі і самі выпускнікі.

Гэта была сапраўдная імпрэза маладосці і прыгажосці, музыкі, каханні і надзеі, вечар элегантных касцюмаў.

У шчаслівы шлях, нашы дарагія выпускнікі!