Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

13.01.2022
13 студзеня дыялогавая пляцоўка ў ДУА "Даматканавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" стала месцам для абмеркавання праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У дыялогу прыняла ўдзел старшыня Шчэпіцкага сельскага савета Бурак Н.Л. . Мадэратарам сходу выступіла дырэктар школы Саваш Л.М.
Акцэнт у гутарцы быў зроблены на тое, што маладое пакаленне атрымала рэальную магчымасць паўплываць на тое, што чакае іх у будучыні, а абноўленая Канстытуцыя павінна стаць падмуркам мірнага жыцця ў краіне, злучаючы ў сабе гістарычнае мінулае, сучаснасць і будучыню.