Патрыятычнае выхаванне

Экскурсія "Сцяжынкамі роднага краю"

развернуть

30 верасня вучні 3-4 класаў наведалі памятныя і проста прыгожыя мясціны горада Клецка. пад час экскурсіі дзеці пабывалі на месцы гістарычнай бітвы 1506 года войска Вялікага княства літоўскага з мангола-татарскім войскам на рацэ Лань, каля помніка-танка, устаноўленага ў гонар вызваліцеляў горада Клецка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, палюбаваліся скульптурамі, якія знаходзяцца каля будынка Клецкага лясгаса. 

свернуть

21 верасня - Міжнародны дзень міру

развернуть

21 верасня ў школе прайшоў урок міру "Зямля твая і мая", прысвечаная Міжнароднаму дню міру. Вучні 5 - 11 класаў абмеркавалі яшчэ раз аб тым, што мір на нашай агульнай планеце залежыць ад нас саміх.

свернуть

Сіла народа - у адзінстве

развернуть

На працягу тыдня ва ўсіх класных калектывах прайшоў тэматычны ўрок, прысвечаны Дню народнага адзінства "Сіла народа - у адзінстве". Вучні даведаліся, што свята адзначаецца 17 верасня і прыўрочана да гадавіны пачатку вызваленчага паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь у 1939 годзе, у выніку якога раздзелены па ўмовах Рыжскага мірнага дагавору беларускі народ зноў уз'яднаўся.

свернуть

Сустрэча з ваенным камісарам Ермашэвічам У.Р. "Афіцэрскае слова"

развернуть

16 верасня адбылася сустрэча з ваенным камісарам Клецкага раённага камісарыята Ермашэвічам Уладзімірам Расціслававічам. падчас сустрэчы вучні 9 - 11 класаў змаглі атрымаць адказы на шматлікія пытанні, якія датычацца службы ў арміі, даведаліся аб установах адукацыі, дзе можна атрымаць ваенную прафесію.

свернуть

Працоўная акцыя "Помнік"

развернуть

16 верасня вучні  8 класа правялі працоўную акцыю "Помнік". Яны навялі парадак на магіле камсамольца - падпольшчыка Я. Шаўчука, якая знаходзіцца на вясковых могілках. 

свернуть

Фотаконкурс "Калі мы адзіны"

развернуть

14 верасня вучні школы прынялі ўдзел у фотаконкурсе "Калі мы адзіны". Пад час конкрсу яны паспрабавалі паказаць як яны разумеюць словы "адзінства", "дружба".

свернуть

Велапрабег "Мы будзем помніць!"

развернуть

У рамках тыдня, прысвечанага Дню народнага адзінства, 14 верасня члены аб'яднання па інтарэсах "Велатрыял" у час велапрабегу наведалі воінскія пахаванні, якія знаходзяцца ў аграгарадках Арда, Шчэпічы, Даматканавічы.

свернуть

Інстаграм-чэлендж #Адзінствагэтамы

развернуть

Домоткановичская средняя школа Клецкого района ко Дню Народного Единства (17.09.2021) запускает инстаграм-челлендж фотографий #Адзінствагэтамы

Условия читайте в нашем инстаграм:

 

Screenshot_2

свернуть

Конкурс малюнкаў "Сябруюць дзеці на планеце!"

развернуть

13 верасня сярод вучняў пачатковай школы быў арганізаваны конкурс малюнкаў на асфальце "Сябруюць людзі на планеце!" У сваіх малюнках дзеці паказалі сваё бачанне дружбы народаў. Пераможцамі аказаліся Буян Павел, Буян Ульяна, несцер Багдан, Наумовіч Раман.

свернуть

Урачыстая лінейка "Адзінства - гэта мы!"

развернуть

13 верасня ва ўстанове адукацыі Тыдзень, прысвечаны Дню народнага адзінства, адкрыты  ўрачыстай лінейкай "Адзінства - гэта мы!. Перад вучнямі школы выступіла дырэктар Савош Л.М., якая пазнаёміла з гмстарычнымі звесткамі святкавання Дня народнага адзінства 17 верасня, зачытала план мерапрыемстваў на працягу тыдня. 

свернуть

Школа Актыўнага Грамадзяніна

развернуть

2 верасня ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна" для вучняў 9 класа інфармацыйная гадзіну прайшла у форме адкрытага дыялогу на тэму "Міжнародная супольнасць напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны". Родзіна Ніна Вячаславаўна, настаўнік гісторыі, абмеркавала з вучнямі наступныя пытанні: Як змянілася геапалітычнае становішча Нямеччыны пасля Першай сусветнай вайны? Як паўплываў на міжнародныя адносіны сусветны эканамічны крызіс 1929- 1933 гг.? Былі вызначаны асноўныя тэндэнцыі развіцця міжнародных адносін у 1920-я гг.

свернуть

Урок ведаў "Адзінства беларускага народа - аснова незалежнай краіны"

развернуть

Новы навучальны год вучні школы пачалі з ўрока ведаў, які быў прысвечаны Году народнага адзінства. Ідэйнай асновай урока на тэму "Адзінства беларускага народа - аснова незалежнай краіны" сталі маральныя каштоўнасці беларусаў, любоў да Айчыны, дачыненне да гісторыі сваёй краіны, адзінства беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці, сувязь пакаленняў, захаванне і папулярызацыя традыцый, спадчыны і памяці беларускага народа. 

свернуть

Працоўная акцыя "Помнік"

развернуть

У час канікул вучні школы сочаць за тым, каб воінскія пахаванні знаходзіліся ў належным стане. У час акцый яны наводзяць парадак на брацкай магіле ў аг. Арда, каля помніка ў аг. Даматканавічы.

свернуть

Літаратурны калейдаскоп "Подзвігам слаўныя твае землякі"

развернуть

Напярэдадні Дня Незалежнасці у Шчэпіцкай сельскай бібліятэцы прайшоў літаратурны калейдаскоп "Подзвігам слаўныя твае землякі". Удзельнікі мерапрыемства яшчэ раз дакрануліся да гісторыі сваёй краіны, яе нялёгкага лёсу. Яшчэ раз успомнілі тых, хто здабыў вялікую Перамогу, дзякуючы каму мы жывём пад мірным небам. 

свернуть

Экскурсія "Клецк гістарычны"

развернуть

Гісторыя Клецка своеасаблівая і самабытная. Горад, якому амаль 900 гадоў шмат пабачыў на сваім вяку. У час экскурсіі вучні пачатковых класаў наведалі знакавыя мясціны горада - мемарыяльны комплекс савецкім воінам і землякам, якія  загінулі пры вызваленні раёна, а таксама мірным жыхарам, жыцці якіх былі загублены фашысцкімі акупантамі; памятны знак у гонар Вячаслава Іосіфавіча Алешкі, які з 1973 па 1983 гады з'яўляўся першым сакратаром раённага камітэта партыі і быў ініцыятарам стварэння ў Клецку мемарыяльнага комплексу. У час экскурсіі вучні пабывалі ў Пакроўскай царкве і сустрэліся з настаяцелем царквы пратаіерэем  Андрэем Гладкім.

свернуть

Акцыя "Беларусь у маім сэрцы"

развернуть

Мітынг-рэквіем "Памяць сэрца"

развернуть

Ушанаваць памяць воінаў-вызваліцеляў - вялiкi гонар і, разам з тым, вялікая адказнасць - захаваць іх подзвіг і прыкласці ўсе сілы да росквіту нашай Радзімы. Выхаванцы аздараўленчага лагера "Дружба" з дзённым знаходжаннем ўспомнілі сваіх герояў-землякоў, з удзячнасцю ў сэрцы адрасавалі усе свае думкі і словы ўдзячнасці за мірнае неба тым, хто вызваліў нашу краіну і цаной уласнага жыцця падарыў незалежнасць і светлую будучыню, прыняўшы ўдзел у мітынгу-рэквіеме "Памяць сэрца", прысвечанаму Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, а таксама хвілінай маўчання ўшанавалі тых, хто цаной свайго жыцця ўнёс уклад у Вялікую Перамогу і пацярпеў ад дзеянняў фашыстаў.

свернуть
Ещё в этом разделе