22 снежня ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна" для вучняў 8-11 класаў прайшла гутарка-абмеркаванне «Я родным краем ганаруся і ведаю - я не адзін». Вучні разам са старшынёй першаснай прафсаюзнай арганізацыі Салата І.У. разглядзелі два асноўныя блокі «Дасягненні суверэннай Беларусі ў розных сферах грамадскага жыцця» і «Марафон добрых спраў», падчас якіх абмеркавалі такія пытанні як: Што такое Радзіма? Што азначае гэтае паняцце для кожнага чалавека? Стварэнне якіх прамысловых і сацыяльных аб'ектаў, пацвярджае, што «Беларусь - краіна для народа»? Чаму здабыццё суверэнітэту і незалежнасці з'яўляецца найважнейшым дасягненнем для нашай краіны? Называлі мерапрыемствы, якія адбыліся ў суверэннай Беларусі за апошнія гады. Як змяніўся Клецкі раён за 2018-2020 гады, якія праходзяць пад знакам Года малой радзімы? Якіх поспехаў дасягнуў аграгарадок Даматканавічы і г.Клецк? Ірына Уладзіміраўна скончыла размову словамі: «У кожнага з вас свая дарога ў жыцці, свой шлях, але хай у сэрцы кожнага з вас жыве любоў да роднай зямлі, роднага краю, да роднага горада і вуліцы, на якой вы жылі, ЛЮБОЎ да малой Радзімы»
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі, спорце и турызме Клецкага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Даматканавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна»