Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі, спорце и турызме Клецкага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Даматканавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна»
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі, спорце и турызме Клецкага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Даматканавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна»
У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» - «Школа Актыўнага Грамадзяніна» вучні 5 і 7 класаў прынялі ўдзел у арт-праекте «Нашы падарожжа па Беларусі» .
У фокусе абмеркавання былі:
каштоўнаснае стаўленне да звычаяў, традыцый, свайго народа, сваёй сям'і; паняцце аб знешняй і ўнутранай культуры, Нацыянальная культура, захаванне культурнай і гістарычнай спадчыны, самарэалізацыя у творчай дзейнасці.
У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» - «Школа Актыўнага Грамадзяніна» вучні 5 і 7 класаў прынялі ўдзел у акцыі «У прыроды ёсць сябры - ты і я».
Акцыя праходзіла на працягу ўсяго дня. Падчас круглага стала вучні вялі размову аб непаўторнасці прыроды, аб экалагічнай бяспецы, адказнасці і граматнасці, актыўна абмяркоўвалі экалагічныя праблемы: забруджванне паветра, вады, лясоў. Напрыканцы мерапрыемства вучні склалі сінквейн са словам прырода, дзе праявілі фантазію і кемлівасць, паказалі творчыя здольнасці.
У рамках рэалізацыі адукацыйнага праекта "ШАГ" для вучняў 5-7 класаў 27 студзеня прайшоў круглы стол "Закон суров, но это - Закон!". У ходзе занятка была праведзена прававая віктарына, вучні вырашалі прававую галаваломку. Атрыманыя прававыя веды замацавалі рашэннем прававых сітуацый, паспяхова справіўшыся з пастаўленай задачай.
свернутьУ рамках рэалізацыі адукацыйнага праекта "ШАГ" для вучняў 5-7 класаў апошняя класная гадзіна прайшла пад тэмай «Мая малая радзіма ўчора, сёння, заўтра». Вучні гаварылі пра сваю малую радзіму. Кожны падрыхтаваў паведамленне пра сваю вёсачку і паведаміў усім цікавыя факты сваёй мясцовасці.
свернуть25 лістапада вучні 5-7 класаў прынялі ўдзел у адкрытым мікрафоне «Наша школа праз 10 гадоў». Вучні даведаліся гісторыю станаўлення школы, пра знакамітых выпускнікоў, і тых настаўнікаў, якія працавалі і працуюць да гэтага часу. Пагаварылі пра мерапрыемствы, якія праводзяцца ў школе і які ўдзел прымаюць самі вучні ў жыцці школы. Затым вучні напісалі пажаданні першакласнікам і сабе, як будучым выпускнікам школы.
свернуть