Зіма

Калейдаскоп спартыўных гульняў

27.02.2021
развернуть

27 лютага ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" прайшоў калейдаскоп спартыўных гульняў на свежым паветры для вучняў пачатковай школы. Засталіся апошнія зімовыя дні і хочацца як мага больш атрымаць асалоду ад снега. Снежкі, снежная баба, крэпасць, што толькі не рабілі дзеці. Дзіцячы запал і весялосць перадаліся і дарослым, якія прынялі ўдзел у будаўніцтве гэтага снежнага палаца.

свернуть

26 раённы турнір па баскетболу памяці воіна-інтэрнацыяналіста Леаніда Самахвал

20.02.2021
развернуть

20 лютага 2021 года ў рамках рэспубліканскай акцыі грамадзянска-патрыятычных спраў "Афганістан у лёсе маіх землякоў" прайшоў 26 раённы турнір па баскетболу памяці воіна-інтэрнацыяналіста Леаніда СамахвалаУ турніры прынялі ўдзел каманды юнакоў Зубкаўскай сярэдняй школы, 

Гімназіі г.Клецка, Кухчыцкага ВПК і каманды дзяўчат Зубкаўскай сярэдняй школы, Даматканавіцкій сярэдняй 

школы, Янавіцкай сярэдняй школы. Каманда дзяўчат нашай школы заняла ІІ месца ў турніры. Віншуем!

свернуть

Рухомыя гульні "Вясёлыя саначкі"

06.02.2021
развернуть

6 лютага ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" прайшлі рухомыя гульні "Вясёлыя саначкі" для рабят 1 і 2 класа. Зіма радуе як ніколі: і снегам, і невялікім марозам, чым не падстава атрымаць асалоду ад свежага паветра і пагуляць. Сёння пачаткоўцы не толькі ляпілі снежныя фігуры, але і вырашылі іх трохі падфарбаваць. І выйшла ў іх гэта вельмі выдатна!

свернуть

Спартыўны турнір "Мае рэкорды"

30.01.2021
развернуть

30 студзеня ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" для рабят пачатковай школы прайшоў спартыўны турнір "Мае рэкорды". Вучні паказалі сваё майстэрства і ў лыжных гонках, і ў эстафеце, і нават у гульні ў снежкі, дзе вядома ж, перамаглі дзяўчынкі. Зімовыя забавы не толькі даставілі рабятам незвычайную радасць, але і прынеслі карысць для здароўя.

свернуть

Снежны мікс "Снег і спорт - сябры не разлі вада"

23.01.2021
развернуть

23 студзеня ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" для вучняў, бацькоў і педагогаў прайшоў снежны мікс "Снег і спорт - сябры не разлі вада". Мэтай дадзенага мерапрыемства стала выхаванне каштоўнасных арыентацый на фізічнае і духоўнае ўдасканаленне асобы, фарміраванне патрэбаў і матываў да сістэматычных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі, здаровага ладу жыцця. Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі зарад бадзёрасці і весялосці на ўвесь наступны тыдзень.

свернуть

Вясёлая эстафета

16.01.2021
развернуть

16 студзеня ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная.Зіма"для вучняў 5-7 класаў прайшла "Вясёлая эстафета"Каманды снягуркі і дзеда марозу выконвалі цікавыя і вясёлыя заданні: выразалі сняжынкузлаві сняжокзнайдзі чый след і многае іншае. Эстафета прайшла вельмі весела і займальна.

свернуть

Sport-time "Снежная эстафета"

09.01.2021
развернуть

9 студзеня ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" для вучняў 5-8 класаў прайшоў sport-time "Снежная эстафета". Разам з вучнямі ў эстафеце прыняў удзел сам Дзед Мароз, які і прыдумляў заданні для хлопчыкаў і дзяўчынак. Весела і спартыўна прайшла эстафета, усе шчаслівыя і з чырвонымі шчочкамі працягвалі гуляць на школьным двары.

свернуть

Гадзіна вясёлых гульняў і эстафет "Ледзяны посах"

26.12.2020
развернуть

    26 снежня сустрэў вучняў першым днём канікул і невялікім снегам, што не магло не стаць добрай нагодай для правядзення рухомых і вясёлых гульняў “Ледзяны посах” у рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Зіма”.

      Колькі радасці і смеху толькі ад аднаго выгляду снегу, а тут яшчэ такі шанс пакачацца ў снегу і зляпіць снегавіка. Вучні пачатковай школы паспелі гэта зрабіць і трохі атрымаць асалоду ад сапраўднага зімовага дня.

свернуть

Спартыўны турнір "Здорава быць здаровым"

19.12.2020
развернуть

19 снежня ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" для вучняў 5-8 класаў прайшоў спартыўны турнір "Здорава быць здаровым". Вучні паказалі свае спартыўныя здольнасці: спрыт і цягавітасць, а таксама і кемлівасць.

свернуть

Зімнія забавы

12.12.2020
развернуть

12 снежня ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Зіма” для вучняў 5-8 класаў была арганізавана экскурсія ў лес “Зімовыя забавы”. Вучні наведалі лясных жыхароў і пакінулі ім гасцінцы. Таксама ўспомнілі гульні, у якія можна гуляць зімой. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі зарад добрага настрою і поўныя лёгкія чыстага паветра.

свернуть

Рухомыя гульні "Разам весялей"

05.12.2020
развернуть

У рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Зіма” для вучняў пачатковай школы прайшлі рухомыя гульні “Разам весялей”. Вучні ўспомнілі самыя вядомыя гульні, у якія яны гуляюць і дома, не толькі ў школе. Малышы паказалі свой спрыт, сілу, хуткасць. А галоўнае -весела і з карысцю правялі час, атрымалі зарад станоўчых эмоцый і ўмацавалі здароўе!

свернуть