Справаздача мерапрыемстваў

Марафон "Ад помніка да помніка". Мітынг "Победный май над миром расплескался"

07.05.2021
Дзень Перамогі - свята, якое для кожнага з нас з’ўляецца сімвалам вялікага гераічнага мінулага, патрыятызму, надзеі і аптымізму для будучых пакаленняў. Свята Вялікай Перамогі - гэта боль і смутак, слёзы і радасць, гонар за мужнасць і стойкасць пераможцаў. Напярэдадні Дня Перамогі ў рамках грамадзянска-патрыятычнай акцыі "Быць годнымі Вялікай Перамогі!" 6, 7 мая вучні школы прынялі ўдзел у марафоне "Ад помніка да помніка". У гэтыя дні прайшлі ўрачыстыя мітынгі "Победный май над миром расплескался!" ў аг. Арда, Шчэпічы, Даматканавічы. Перад прысутнымі на мітынгах выступілі старшыня Шчэпіцкага сельвыканкама Бурак Н.Л., дырэктар СУП "Шчэпічы-Агра" Рубанік А.М., намеснік дырэктара СУП "Шчэпічы-Агра" Казакевіч М.М., дырэктар школы Савош Л.М. У сваіх зваротах выступаючыя адзначылі, што 9 мая - Дзень Перамогі - святое для кожнага з нас свята і мы, сённяшнія грамадзяне краіны, абавязаны перадаць памяць пра Перамогу, пра традыцыі святкавання Дня Перамогі будучым пакаленням. Вучні 11 класа ўсклалі гірлянду Славы да падножжа абеліска ў аг. Даматканавічы. У памяць аб тых, хто аддаў свае жыцці ў імя Перамогі, была аб’яўлена хвіліна маўчання. Усе прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых і ўсклалі жывыя кветкі да помнікаў. Гэта акцыя - даніна памяці і павагі ветэранам, дзякуючы якім наша краіна перамагла ў той жудаснай вайне і дзякуючы якім, мы ўсе зараз жывыя. Пасля заканчэння мітынгу прайшлі святочныя канцэрты, у якіх школьнікі прынялі актыўны ўдзел. Усе артысты, якія ўдзельнічалі ў канцэртах былі сустрэты гледачамі з цеплынёй і шчырасцю. Пройдуць яшчэ гады, зменіцца яшчэ не адно пакаленне, але ў сэрцах захаваецца памяць аб подзвігу нашых прадзедаў, дзядоў і бацькоў.
развернуть

Урок мужнасці "Летапіс Вялікай Перамогі"

06.05.2021
Усё далей і далей адыходзяць грозныя гады Вялікай Айчыннай вайны, гады народнага гора і народнай славы, масавага гераізму і доблесці нашых людзей. Час няўмольна ідзе наперад, але разам з тым ён не ўладны над памяццю народнай. Памяць аб мінулай вайне будзе пераходзіць ад бацькоў да сыноў, ад сыноў да ўнукаў. Інакш нельга. Мужнасць і гераізм беларускага народа немагчыма ацаніць. Найцяжэйшым выпрабаваннем для беларускага ваеннага округа, ды і для ўсёй нашай краіны, стала Вялікая Айчынная вайна. Байцы округа першымі прынялі на сябе ўдар фашысцкіх захопнікаў: ваявалі да апошняй кроплі крыві, паміралі, але не здаваліся абаронцы Брэсцкай крэпасці, насмерць стаялі каля берагоў Дняпра абаронцы Магілёва, на працягу 23 дзён стрымліваючы каласальныя сілы праціўніка. А пасля кровапралітнай стратэгічнай абарончай аперацыі ў Беларусі ўлетку 1941 года войскі Заходняга фронту ўдзельнічалі ў розных бітвах і аперацыях (Смаленскай бітве, Маскоўскай бітве, Ржэўска-Вяземскай і Ржэўска-Сычоўскай аперацыях, Арлоўскай і Смаленскай стратэгічных аперацыях) з гонарам выконваючы воінскі абавязак, цаной сваіх жыццяў набліжаючы Вялікую Перамогу. Найвялікшы подзвіг воінаў Беларускай ваеннай акругі і ўсяго беларускага народа, які ўнёс важкі ўклад у разгром фашысцкай Германіі, прызнаны міжнароднай супольнасцю. Аб гэтым і многім іншым ішла гаворка на Уроках мужнасці “Летапіс Вялікай Перамогі”, якія прайшлі сёння ў нашай установе.
развернуть

Музыкальная паштоўка "Падарунак ветэрану"

05.05.2021
5 мая вучні 5, 7, 9 класаў падрыхтавалі для ветэранаў і іх сем'яў музычныя паштоўкі «Падарунак ветэрану» з відэазапісам музычных твораў ваеннай тэматыкі, малодшыя школьнікі і вучні 10 - 11 класаў прынялі ўдзел у літаратурным дыліжансе "Горящие строки войны", дзе дэкламавалі вершы пра вайну. У гэты ж дзень вучні школы наведалі Клецкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат з канцэртнай праграмай "Есть слава, которой не будет забвенья, есть память, которой не будет конца!"
развернуть

Інфармацыйная гадзіна "Быць годнымі Вялікай Перамогі!"

04.05.2021
4 мая 2021 года ва ўстанове  прайшлі інфармацыйныя гадзіны ў рамках акцыі "Быць годнымі Вялікай Перамогі!". На інфармацыйных гадзінах гучалі вершы, песні, апавяданні пра вайну, вучні дзяліліся ўражаннямі аб ваенных фільмах і кнігах, з гонарам расказвалі пра сваіх прадзедаў, якія змагаліся за Вялікую Перамогу, рабілі галубоў - сімвалаў міру. У канцы ўрока ўсе вучні выказалі агульнае меркаванне аб тым, што добра прачынацца і ведаць, што табе нічога не пагражае, і ўсе твае мары спраўдзяцца.
развернуть

Урачыстая лінейка-рэквіем, прысвечаная адкрыццю акцыі "Быць годнымі Вялікай Перамогі!"

03.05.2021
3 мая стартавала абласная грамадзянска-патрыятычная акцыя, прысвечаная 76-гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне "Быць годнымі Вялікай Перамогі!". У школе ў гэты дзень прайшла Урачыстая лінейка з удзелам старшыні Шчэпіцкага сельскага выканаўчага камітэта Бурак Наталлі Леанідаўны. Яна адзначыла, што сённяшнія дзеці не ведаюць вайны - яна для іх даўно стала гісторыяй. Але ў кожнай сям'і гавораць пра сваякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, якія абаранялі нашу зямлю або якія перажылі неверагодны па жорсткасці ваенны час. У гэты ж дзень была аформлена выстава "Славный путь дедов-героев".
развернуть