Бацькоўскі ўніверсітэт

               

               

Што такое бацькоўскі ўніверсітэт?

развернуть

Бацькоўскі ўніверсітэт - гэта адзінства школы і сям'і ў выхаванні і развіцці дзяцей. Веды бацькоў аб мэтанакіраванасці школы і аб тых ідэях, па якіх будуецца ў ёй адукацыйны працэс дабратворна ўплываюць на вынік працы школы і сям'і.

Супрацоўніцтва сям'і і школы ў інтарэсах дзіцяці можа быць паспяховым толькі ў тым выпадку, калі яны стануць саюзнікамі, што дазволіць ім лепш даведацца пра дзіця, улічваць яго індывідуальныя асаблівасці пры развіцці яго здольнасцяў, сфарміраваць жыццёвыя арыенціры і каштоўнасныя прыярытэты.

Неабходна зрабіць так, каб школа стала працягам сям'і, а сям'я - працягам школы. Яны павінны ўзаемна дапаўняць адзін аднаго і складаць адно цэлае.

Мэта Бацькоўскага ўніверсітэта — павышэнне педагагічнай і псіхалагічнай культуры бацькоў, фарміраванне адказнага, пазітыўнага бацькоўства. Універсітэт педагагічных ведаў для бацькоў павінен спрыяць усталяванню кантактаў бацькоў са школай, узаемадзеянню бацькоў і педагогаў у выхаванні, развіцці і сацыялізацыі дзіцяці.

Асноўныя задачы Бацькоўскага ўніверсітэта:

фарміраванне каштоўнасна-сэнсавых асноў бацькоўства; актуалізацыя пачуцця адказнасці за выкананне бацькоўскіх функцый;

фарміраванне і развіццё псіхолага-педагагічных кампетэнцый бацькоў у галіне сямейнага выхавання (фарміраванне ведаў аб сямейнай псіхалогію, дзіцяча-бацькоўскія адносіны, узроставыя асаблівасці дзяцей, фарміраванне гарманічных сямейных адносін, навыкаў канструктыўнага ўзаемадзеяння з дзецьмі і інш.), садзейнічанне развіццю навыкаў самаадукацыі бацькоў;

забеспячэнне мэтанакіраванай работы па прафілактыцы сямейнага недабрабыту і сацыяльнага сіроцтва, зніжэнне рызыкі канфліктных сітуацый і крызісных станаў, узнікнення цяжкасцей у сямейным выхаванні, аказанне своечасовай псіхолага-педагагічнай і інфармацыйнай дапамогі сем’ям, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю;

арганізацыя эфектыўнага супрацоўніцтва і партнёрства бацькоў навучэнцаў і ўстановы адукацыі і г. д.

Праца Бацькоўскага ўніверсітэта арганізуецца з улікам заканамернасцей развіцця дзіцяці ў розныя ўзроставыя перыяды па трох ступенях:

I ступень — «Маё дзіця — малодшы школьнік» — для бацькоў вучняў I—IV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі,

II ступень — «Маё дзіця — падлетак» — для бацькоў вучняў V—IX класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі,

III ступень — «Маё дзіця — старшакласнік» — для бацькоў вучняў X—XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Формы правядзення заняткаў:

традыцыйныя (лекцыі, гутаркі, канферэнцыі, круглыя сталы, дыскусіі, семінары-практыкумы, майстар-класы, псіхалагічныя трэнінгі, індывідуальныя гутаркі і кансультацыі, апытанні бацькоў па рознай тэматыцы, абмен вопытам работы і г. д.);

дыстанцыйныя (вебінары, форумы, online кансультацыі, размяшчэнне інфармацыі па актуальных пытаннях сямейнага выхавання на сайце школы, праца на гарачай лініі ўстановы адукацыі, удзел у стварэнні рэкламных буклетаў, лістовак, афармленне стэндаў, анкетаванне бацькоў, стварэнне і абнаўленне кутка педагога-псіхолага ў кожным класе; прыцягненне бацькоў да ўдзелу ў тэматычных выставах і іншых мерапрыемствах).

свернуть