Аздараўленне

8

Аздараўленчы лагер "Патрыёт"

развернуть

21.06.2022

20.06.2022

Панядзелак, 20 чэрвеня, адзначаны ў лагеры як Дзень памяці. З раніцы выхаванцы лагера правялі акцыю "Абеліск" і навялі парадак каля помніка загінуўшым у час Вялікай Айчыннай вайны воінам. Затым была арганізавана Вахта памяці, прысвечаная 22 чэрвеня, пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Дзеці чыталі вершы аб вайне, успомнілі герояў вайны, усклалі кветкі да помніка.

У гэты ж дзень у лагеры прайшла хвілінка бяспекі "Як вясці сябе пад час навальніцы", спартыўны час "Вясёлы мяч". 

18.06.2022

IMG-11f5fdc573eca26a1725fe85036228e3-V

18 чэрвеня ў лагеры прайшоў конкурс малюнкаў выдуманых жывёл на асфальце. Свае фантазіі і ўяўленні дзеці адлюстравалі ў малюнках незвычайных жывёл. Пад час спартыўна-аздараўленчай гадзіны кожны выбраў занятак па душы: хто гуляў у мяч, хто - у класікі, хто скакаў на скакалцы, а хто выконваў розныя практыкаванні з абручамі. Паспаборнічалі выхаванцы лагера і ў музычным конкурсе "Адгадай мелодыю". Лепшымі знатакамі песень з мультфільмаў вызначыліся Наумовіч Ксенія і Круглова Марта.

17.06.2022


17 чэрвеня выхаванцы аздараўленчага лагера пад час экскурсіі ў г. Клецк пабывалі каля помніка воінам-афганцаў, на месцы бітвы войска ВКЛ з мангола-татарамі на рацэ Лань, палюбаваліся фігурамі, якія знаходзяцца каля будынка Клецкага лясгаса, зарадзілася энергіяй і бадзёрасцю, пагуляўшы ў гарадскім парку. Таксама ў гэты дзень у лагеры прайшла хвілінка бяспекі "Мой двухкалёсны сябар". З задавальненнем дзеці стваралі калажы 'Мая шчаслівая сям'я".

16.06.2022

16 чэрвеня ў лагеры прайшло атраднае мерапрыемства ў рамках праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" "Беларусь помніць". На сустрэчу была запрошана в.а.старшыні Шчэпіцкага сельвыканкама Пальчык І. І. Пасля мерапрыемства дзеці ажыццявілі экскурсію ў Шчэпіцкі сельвыканкам.

 

15.06.2022

15 чэрвеня ў лагеры прайшлі наступныя мерапрыемствы: хвілінка здароўя "Правільная асанка - залог здароўя", патрыятычны квэст, ролевая гульня "МНС. Дапамога побач", гульні на свежым паветры. 

 

14.06.2022

14 чэрвеня аздараўленчы лагер наведаў работнік Клецкага РАУС Цішаловіч П. А., які правёў хвілінку бяспекі "Як паводзіць сябе ў транспарце". Таксама ў гэты дзень ў лагеры прайшоў конкурс малюнкаў "Кім быць?, віктарына " У госці да доктара Айбаліта". А спартландыя прыдбала бадзёрасці, задору, добрага настрою. 

 

13.06.2022

13 чэрвеня ў лагеры прайшла квэст-гульня "Беларусь спартыўная", экскурсія "Па родных мясцінах аг. Даматканавічы", хвілінка бяспекі "Беражы калені". Таксама сумесна з работнікамі Даматканавіцкага ДК быў арганізаваны канцэрт "Музычны калейдаскоп". 

 

11.06.2022

11 чэрвеня ў лагеры прайшлі наступныя мерапрыемствы: хвілінка здароўя "З бадзёрай раніцай", урок гісторыі "Помніць, каб не паўтарыць", спартыўна-аздараўленчая гадзіна "Разам весела гуляць". 

 

10.06.2022

10 чэрвеня ў лагеры прайшло атраднае мерапрыемства "За Беларусь", конкурс на лепшы летні букет, музычны конкурс "Струны сэрца", спартыўна-аздараўленчая гадзіна. У гэты ж дзень да выхаванцаў завітала памочнік урача Шастакова Т. С., якая правяла хвілінку здароўя "Правілы асабістай гігіены". 

 

09.06.2022

9 чэрвеня выхаванцы лагера пабывалі ў Даматканавіцкай ўрачэбнай амбулаторыі, дзе памочнік урача Шастакова Т. С. расказала аб тым, якія вітаміны можна ўжываць летам. У гэты ж дзень у лагеры прайшла хвіліна бяспекі "Мы - пешаходы, мы - пасажыры", конкурс малюнкаў на асфальце "Мы малюем сонца", спартландыя "Хуткія. Смелыя". 

 

08.06.2022

8 чэрвеня ўсіх выхаванцаў лагера захапіла квэст-гульня "У пошуках клада". У гэты ж дзень дзці правялі экалагічны дэсант "Зробім двор чысцей шым". Пры правядзенні хвілінкі здароўя пазнаёміліся з лекавымі раслінамі нашай мясцовасці. 

 

07.06.2022

7 чэрвеня выхаванцаў лагера чакала захапляючая экскурсія ў г. Клецк. Дзеці наведалі памятныя мясціны Клецка, а затым цікава і захапляльна адпачылі ў гарадскім парку. 

 

06.06.2022

6 чэрвеня пад час экскурсіі ў Даматканавіцкую сельскую бібліятэку прайшла акцыя "Чытаем разам". Затым у Доме культуры для выхаванцаў лагера была арганізавана дыскатэка "Беларускі карагод". У гэты ж дзень прайшлі хвілінка бяспекі "Адзін дома" і хвілінка здароўя "Вітаміны". 

 

04.06.2022

4 чэрвеня ў лагеры прайшлі наступныя мерапрыемствы:пазнавальны квіз "70 пытанняў пра вайну", спартландыя "Спорт любіць - здаровым і моцным быць", экадэсант "Будзь прыродзе сябрам", сустрэча з участковым інспектарам Клецкага РАУС Канановічам А. У. 

 

03.06.2022

3 чэрвеня ў лагеры прайшла конкурсная праграма "Інсцэніраванная патрыятычная песня". Найлепшую салдацкую выпраўку паказалі хлопчыкі, а больш галасі тымі аказаліся дзяўчынкі. Такім чынам перамагла дружба. Таксама ў гэты дзень вучні ажыццявілі экскурсію па аг. Даматканавічы, прагледзелі дакументальны фільм пра Вялікую Айчынную вайну. Пад час правядзення хвілінкі бяспекі паўтарылі правілы паводзін каля вадаёмаў. 

 

02.06.2022

Другі дзень у аздараўленчым лагеры "Патрыёт" прайшоў пад дэвізам "Дарогі мужнасці і славы". У гэты дзень прайшлі наступныя мерапрыемствы: фота дня "Героі франтавых дарог", КТС "Помнік",  Хвілінка бяспекі "Выпадкі траўматызму дзяцей", спартыўны час "Вясёлыя старты на свежым паветры ".

 

01.06.2022

Першы дзень лагернай змены прайшоў пад дэвізам "Дзень нараджэння лагера". У гэты дзень у лагеры адбыліся наступныя мерапрыемствы:

1. Урачыстае адкрыццё лагернай змены "Я, ты, ён, яна - разам дружная сям'я"

2. Хвілінка здароўя "Асабістая гігіена"

3. Шоу-праграмма "Няхай дзяцінства звонкае смяецца"

4. Спартыўна - аздараўленчая гадзіна "Па слядах герояў"

свернуть

ПЛАН МЕРАПРЫЕМСТВАЎ ПА АРГАНІЗАЦЫІ ВЫХАВАЎЧА-ПРАФІЛАКТЫЧНАЙ РАБОТЫ Ў ЛЕТНІ ПЕРЫЯД

развернуть
Ещё в этом разделе