Мэта і задачы на навучальны год

МЭТА:

удасканаленне адукацыйнай прасторы школы праз забеспячэнне задавальнення сучасных адукацыйных патрэб асобы і дзяржавы.

 

ЗАДАЧЫ:

 1. Удасканальваць сістэму адукацыйнага працэсу і забяспечваць стабільнасць вынікаў вучэбнай дзейнасці.

1.1. Садзейнічаць эфектыўнай рэалізацыі профільнага навучання на III ступені і дапрофільнай падрыхтоўкі вучняў на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

1.2. Актуалізаваць фарміраванне метапрадметных кампетэнцый вучняў у працэсе функцыяніравання школьнага медыяцэнтра.

1.3. Удасканальваць механізмы педагагічнага суправаджэння алімпіяднай падрыхтоўкі, развіццё інтэлектуальных здольнасцяў высокаматываваных вучняў.

1.4. Пашырыць спектр дадатковых адукацыйных паслуг.

2.  Ствараць умовы для фарміравання ў вучняў актыўнасці ў розных сферах грамадскай дзейнасці, матывацыі да працы і творчасці, здольнасці да пастаяннага маральнага і інтэлектуальнага самаразвіцця.

2.1. Фарміраваць грамадзянскасць, патрыятызм і нацыянальную самасвядомасць удзельнікаў адукацыйнага працэсу на аснове дзяржаўнай ідэалогіі, гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

2.2. Стварыць умовы для фарміравання прадпрымальнасці, ініцыятывы, паспяховага самаразвіцця і самарэалізацыі асобы вучня.

2.3. Працягваць работу па фарміраванні ў вучняў нормаў паводзінаў і свядомай дысцыпліны, прафілактыкі супрацьпраўных паводзін сярод непаўналетніх.

2.4. Забяспечваць бяспечныя ўмовы знаходжання ў школе, удасканальваць работу па фарміраванні навыкаў здаровага ладу жыцця, адказных адносін да свайго здароўя, далучаць да заняткаў фізічнай культуры і спортам, фарміраваць культуру бяспекі жыццядзейнасці.

2.5. Вызначаць аптымальныя шляхі супрацоўніцтва ўстановы адукацыі з сям’ёй.

3. Стварыць умовы для павышэння прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў, іх бесперапыннага адукацыі і самаадукацыі.

3.1. Забяспечваць метадычнае суправаджэнне засваення педагогамі абноўленага зместу вучэбных прадметаў.

3.2. Садзейнічаць росту прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў і трансляцыі эфектыўных адукацыйных практык выкладання вучэбных прадметаў на базавым і павышаным узроўнях.

4. Прадоўжаць работу па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы, падрыхтоўцы прадметна-развіццёвага асяроддзя за кошт павелічэння даходаў ад пазабюджэтнай дзейнасці і прыцягнення спонсарскай дапамогі.